Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Дотошно досматривали и на разговор вызывали». На границе Беларуси продолжаются допросы с проверками телефонов
  2. Трагедия в Плещеницах — школьник покончил с собой
  3. «Вопросов очень-очень много». Лукашенко готовит большую взбучку чиновникам одного из регионов — какие проблемы там не могут решить
  4. Для этих работников несколько лет назад ввели ужесточения, им тогда припомнили в том числе политику. Чиновники снова взялись за них
  5. Полиция Таиланда установила личность пропавшей в Мьянме беларуски
  6. «Советский Союз — это фашистский застенок», — считал первый ректор БГУ. Рассказываем об этом смелом ученом, влюбившемся в Беларусь
  7. Лукашенко требовал урезать торговлю с одной из ведущих стран ЕС. Желания материализовались — поставки рухнули (но вряд ли политик рад)
  8. Литва возобновила работу двух пунктов пропуска на границе с Беларусью
  9. Латушко и Тихановская получили угрозы убийства — личность угрожающего установил BELPOL
  10. «Меня повезли в другую страну». Что пропавшая в Мьянме беларуска рассказала подруге в одном из последних голосовых сообщений
  11. Почему Лукашенко так задели заправки? Кризис на АЗС однажды уже вызвал массовые протесты в Беларуси — вспоминаем, как это было
  12. Подоходный налог для некоторых беларусов хотят поднять до 40%. Стали известны подробности возможного новшества
  13. «Уступок не будет». В Литве пригрозили снова закрыть границу с Беларусью, в том числе на длительный срок
  14. Высланных из страны экс-политзаключенных ищут силовики. Рассказываем подробности
  15. В парламент поступил законопроект от Лукашенко. Документ подготовлен по итогам масштабной ревизии законодательства
  16. Россия усилила удары по энергетике Украины накануне зимы — эксперты оценили последствия
Читать по-русски


/

Амбасадар Беларусі пры Святым Троне ў Ватыкане і былы намеснік міністра замежных справаў Юрый Амбразевіч правёў непублічныя сустрэчы з шэрагам еўрапейскіх дыпламатаў. На іх ён спрабаваў «падаць сігнал», што Беларусь імкнецца выйсці з міжнароднай ізаляцыі, піша агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы. На думку аднаго з дыпламатаў, які сустрэўся з Амбразевічам, Мінск «адчувае акно магчымасцяў» на фоне пацяплення адносін з адміністрацыяй Дональда Трампа і хоча выкарыстаць гэты момант, каб дабіцца адмены санкцый. Ці ў курсе гэтых кантактаў Офіс Ціханоўскай? Пра гэта «Люстэрка» спытала ў дыпламатычнага дарадцы лідаркі дэмсіл Дзяніса Кучынскага.

Чрезвычайный и полномочный посол Беларуси при Святом престоле Юрий Амбразевич и Папа Римский Лев XIV. Ватикан, 21 июня 2025 года. Фото: МИД Беларуси
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Беларусі пры Святым Троне Юрый Амбразевіч і папа рымскі Леў XIV. Ватыкан, 21 чэрвеня 2025 года. Фота: МЗС Беларусі

— Так, мы ведаем пра гэтыя кантакты. Дыпламаты розных краін, у тым ліку ў Парыжы, звярталіся да Ціханоўскай з нагоды гэтых нядаўніх захадаў з боку Амбразевіча, — расказаў Дзяніс Кучынскі. — Прэзідэнтка сказала, што ў прынцыпе не супраць, калі нехта з супрацоўнікаў амбасадаў, на ніжэйшым узроўні, сустрэнецца з Амбразевічам у Парыжы. Яна таксама папрасіла нашых партнёраў трансляваць агульнаеўрапейскую павестку ў дачыненні да рэжыму: што ўсе палітвязні мусяць быць вызваленыя, а рэпрэсіі — спыніцца.

Нагадаем, у верасні амбасада Беларусі ў Парыжы разаслала еўрапейскім місіям запрашэнні сустрэцца з Юрыем Амбразевічам. У лісце гаварылася, што гэты дыпламат «неафіцыйна адказвае за каардынацыю дыпламатычных кантактаў Беларусі ў сталіцах Заходняй Еўропы» і гатовы правесці сустрэчы 6, 8 ці 9 кастрычніка. Беларускі бок патлумачыў запыты на такія сустрэчы «стандартнай дыпламатычнай практыкай». Аднак, як удакладнілі тры крыніцы ў еўрапейскіх дыпмісіях, запрашэнні атрымалі далёка не ўсе краіны, і толькі некаторыя з іх пагадзіліся на перамовы з Амбразевічам.

Паводле іх, падчас гутаркі ён спрабаваў «перадаць сігнал», што Беларусь імкнецца выйсці з міжнароднай ізаляцыі і гатовая граць ролю пасярэдніка — як ва ўрэгуляванні канфлікту паміж Расіяй і Украінай, так і ў будучых перамовах па пытаннях агульнаеўрапейскай бяспекі.

Тым не менш спробы Мінска спадабацца еўрапейскім краінам выклікаюць у ЕС насцярожанасць, адзначае Reuters. Двое дыпламатаў назвалі дзеянні беларускіх уладаў чарговай спробай «піяр-атакі», закліканай паказаць, што Беларусь нібыта не цалкам падпарадкоўваецца Маскве.

«Яны (беларускія ўлады. — Заўв. рэд.) сцвярджаюць, што не хочуць эскалацыі канфлікту, і імкнуцца падкрэсліць, што ў іх свая пазіцыя, адрозная ад расійскай», — расказаў адзін з суразмоўцаў агенцтва.