Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Дотошно досматривали и на разговор вызывали». На границе Беларуси продолжаются допросы с проверками телефонов
  2. Трагедия в Плещеницах — школьник покончил с собой
  3. «Вопросов очень-очень много». Лукашенко готовит большую взбучку чиновникам одного из регионов — какие проблемы там не могут решить
  4. Для этих работников несколько лет назад ввели ужесточения, им тогда припомнили в том числе политику. Чиновники снова взялись за них
  5. Полиция Таиланда установила личность пропавшей в Мьянме беларуски
  6. «Советский Союз — это фашистский застенок», — считал первый ректор БГУ. Рассказываем об этом смелом ученом, влюбившемся в Беларусь
  7. Лукашенко требовал урезать торговлю с одной из ведущих стран ЕС. Желания материализовались — поставки рухнули (но вряд ли политик рад)
  8. Литва возобновила работу двух пунктов пропуска на границе с Беларусью
  9. Латушко и Тихановская получили угрозы убийства — личность угрожающего установил BELPOL
  10. «Меня повезли в другую страну». Что пропавшая в Мьянме беларуска рассказала подруге в одном из последних голосовых сообщений
  11. Почему Лукашенко так задели заправки? Кризис на АЗС однажды уже вызвал массовые протесты в Беларуси — вспоминаем, как это было
  12. Подоходный налог для некоторых беларусов хотят поднять до 40%. Стали известны подробности возможного новшества
  13. «Уступок не будет». В Литве пригрозили снова закрыть границу с Беларусью, в том числе на длительный срок
  14. Высланных из страны экс-политзаключенных ищут силовики. Рассказываем подробности
  15. В парламент поступил законопроект от Лукашенко. Документ подготовлен по итогам масштабной ревизии законодательства
  16. Россия усилила удары по энергетике Украины накануне зимы — эксперты оценили последствия
Читать по-русски


/

У Беларусі захоўваецца дэфіцыт кадраў. Сярод іншага ў цэлым па краіне не хапае больш чым 500 настаўнікаў. Паглядзелі, колькі гатовыя плаціць педагогам.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Якія заробкі ў вакансіях для настаўнікаў

Адукацыя аказалася адной са сфер, у якіх не хапае работнікаў. У рэспубліканскай базе вакансій на 17 кастрычніка было размешчана 513 прапановаў працы для настаўнікаў. Але ў асноўным гэта прадметнікі ці педагогі пачатковай школы. Але ёсць і прапанова, да прыкладу, для дэфектолага. Дэфіцыт гэтых кадраў адчуваецца ў тым ліку ў Мінску і Брэсцкай вобласці.

Самую высокую зарплату такім спецыялістам прапануюць у нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня». Гэта ад 2 да 2,2 тыс. рублёў (тут і далей сумы, хутчэй за ўсё, да выплаты падаткаў). Там шукаюць настаўніка матэматыкі з вышэйшай профільнай адукацыяй. Наймальнік гатовы даць пакой у інтэрнаце.

Аплата па гэтай вакансіі на 562 рублі меншая, чым сярэдняя зарплата ў Беларусі ў жніўні гэтага года. Аднак па іншых яна яшчэ ніжэйшая.

У Мінскае дзяржаўнае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву патрэбны выкладчык фізікі. «Адсутнасць патрабаванняў да стажу і наяўнасці кваліфікацыйнай катэгорыі», — гаворыцца ў аб’яве. Плаціць гатовыя 2 тыс. рублёў за месяц, таксама магчымыя дадатковыя аплатныя стымулявальныя і падтрымлівальныя гадзіны і класнае кіраўніцтва, за якое, як правіла, таксама ёсць даплаты.

Амаль такі ж заробак будзе мець настаўнік беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 5 Віцебска — ад 1,9 да 2 тыс. рублёў. У адной са школ Бабруйска такому ж педагогу прапануюць 1,3−2 тыс. рублёў. Папярэдні падбор кандыдатаў там быў запланаваны на 1 верасня. Але, відаць, на месца нікога не знайшлі, бо вакансію абнавілі 16 кастрычніка.

А вось у сярэдняй школе № 4 Віцебска настаўніку матэматыкі з вышэйшай адукацыяй прапануюць ад 1 да 1,2 тыс. Удакладняецца, што магчымыя прэміі і надбаўкі.

Гімназіі № 7 Гродна патрэбны выкладчык матэматыкі. З патрабаванняў — толькі вышэйшая адукацыя. Плаціць там гатовыя 1−1,5 тыс. рублёў.

У сярэдняй школе № 12 Маладзечна патрабуецца адразу некалькі работнікаў на поўную стаўку. Гэта чнастаўнік пачатковых класаў, рускай мовы і літаратуры, а таксама матэматыкі. Трэба, каб кандыдаты былі з вышэйшай адукацыяй. Пры гэтым усе яны могуць разлічваць на заробак у 1 тыс. рублёў.

Даходы настаўнікаў моцна недацягваюць да сярэдніх па краіне

Традыцыйна заробкі ў бюджэтнай сферы ў Беларусі ніжэйшыя, чым у сярэднім па эканоміцы. Апошнім часам яны не дацягвалі да 80% ад усярэдненага паказчыка па краіне.

Аднак у адукацыі гэты разрыў яшчэ большы. Паводле звестак Белстата, у студзені — жніўні сярэдні заробак у гэтай галіне быў 1 843,4 рубля, у той час як сярэдні заробак ва ўсёй эканоміцы быў 2 624,1 рубля. Выходзіць, што ў гэтай сферы ён склаў 70,3% ад сярэдняга. І гэта з улікам усіх работнікаў, уключаючы дырэктараў адукацыйных установаў і чыноўнікаў галіны. Хутчэй за ўсё, у настаўнікаў узровень даходаў яшчэ больш недацягвае да сярэдняга паказчыка.

Чытайце таксама