Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Из-за закрытия Польшей границы с Беларусью китайские поезда нашли альтернативные пути транзита
  2. Под новые санкции ЕС попали три беларусских банка и «Горизонт»
  3. Трем женщинам дали колонию и огромные штрафы за дворовой чат. Среди них 62‑летняя завуч — «Наша Ніва»
  4. Лукашенко объяснил (друзьям и врагам), почему «болтается постоянно по полям и фермам»
  5. Литва снова закрыла границу с Беларусью — в страну опять прилетели метеозонды и парализовали работу аэропортов
  6. ISW: Россия активизировала атаки в условиях дождей и тумана
  7. Для населения появился очередной запрет — он касается валюты. В Нацбанке рассказали, когда заработает ограничение
  8. TikTok взорвало видео из Могилева, где кондуктор выгнала школьника из троллейбуса. Стало известно, как отреагировало ее руководство
  9. «С бедного что взять, зато их много». Беларуска работала на заводе в Жлобине, а сейчас в Польше — что рассказывает
  10. В КГБ заявили, что политические оппоненты власти «готовят на территории стран ЕС освободительную армию»
  11. ЕС запретил операции с тремя банками Беларуси. Как это скажется на клиентах
  12. «Новый феномен». На совещании по поводу «большой сделки» с США Лукашенко сделал важное заявление, которое мало кто заметил, — рассказываем
  13. Из России пришла новость, которая может повлиять на валютный рынок Беларуси. Рассказываем подробности
  14. Самый первый беларусский вор в законе появился еще в 1950-м. Спустя полвека Лукашенко дал ему шанс и оставил в живых
Читать по-русски


/

11 гадоў таму Беларусь падпісала інвестыцыйную дамову на будаўніцтва найбуйнейшай у краіне сонечнай электрастанцыі ў Чэрыкаўскім раёне. Інвестару Кіябоду Тутаняну Машаду паабяцалі, што будуць купляць электрычнасць па выгадных для яго тарыфах. Аднак неўзабаве ўлады літаральна «пстрычкай» змянілі правілы і разграмілі бізнес за некалькі месяцаў. Цяпер інвестар падаў пазоў у міжнародны арбітраж, а Беларусь рызыкуе застацца вінная сотні мільёнаў даляраў. «Люстэрка» вывучыла каля 60 дакументаў (у тым ліку перапісак) розных міністэрстваў і ведамстваў, атрыманых з дапамогай BELPOL. З іх становіцца ясна, як улады спачатку завабілі брытанскага бізнесоўца, а потым рэзка «высветлілі», што ягоная справа парушае закон.

Солнечная электростанция в Чериковском районе март 2022 года. Фото: cherikovnews.by
Сонечная электрастанцыя ў Чэрыкаўскім раёне, сакавік 2022 года. Фота: cherikovnews.by

173 млн інвестыцый

У 2014 годзе ў Чэрыкаўскім раёне вырашылі пабудаваць самую вялікую сонечную электрастанцыю ў Беларусі. Для гэтага ўлады заключылі інвестыцыйую дамову з ірландскай кампаніяй Cameliaside Limited. Магутнасць станцыі — 109 МВт. Новую станцыю планавалі будаваць паблізу адселенай вёскі Блізкая Рэчыца на землях, забруджаных радыяцыяй. Пад яе адвялі ўчастак у 220 гектараў, плошча параўнальная з 300 футбольнымі палямі.

У сакавіку 2015 года спецыяльна для гэтага праекта зарэгістравалі беларускую юрыдычную асобу «Солар Лэнд», якая належала ірландскай Cameliaside Limited. Аднак справа зацягнулася: у лістападзе 2017 года прадпрыемства толькі прадставіла бізнес-план прадпрыемства, а ў 2018-м пачаліся будаўнічыя работы.

Першапачаткова аб’ём інвестыцый складаў 59,8 мільёна рублёў. Пазней сума вырасла да 173,2 мільёна даляраў.

Адкуль у еўрапейцаў такі інтарэс? Раней для ўсёй зялёнай энергетыкі ў Беларусі дзейнічалі асаблівыя павышаныя тарыфы на першыя 10 гадоў працы станцый. Закон гарантаваў прыватнікам падключэнне да агульнай сеткі і тое, што дзяржава будзе купляць у іх энергію. Відаць, такія правілы ўвялі, каб дапамагаць развівацца сферы зялёнай энергетыкі. У выніку ў Беларусі з’явіліся праекты з літоўскім, аўстрыйскім і нямецкім капіталам.

«Вельмі нявыгадная» ўгода

Тарыф на электрычнасць ад новай велізарнай станцыі не маглі ўзгадніць вельмі доўга. Згодна з унутраным дакументам урада, першапачаткова гаворка ішла пра 32,53 цэнта за кВт·г у першыя 10 гадоў працы. Пасля дамовіліся на 22,85 цэнта.

Міністэрства энергетыкі было абсалютна не ў захапленні ад такіх умоваў. Паводле іх разлікаў на 2017 год, такая энергія абышлася б у шэсць разоў даражэй, чым пакупны газ. Міністэрства лічыла яго нявыгадным. Дзяржстандарт тады наогул хаваў праект: спецыялісты пісалі, што ўгода «вельмі нявыгадная для Рэспублікі Беларусь і, такім чынам, непрымальная». У цэлым яны не раілі згаджацца на тарыфы, вышэйшыя за 12 цэнтаў.

Праз гэта чыноўнікі тройчы вярталі матэрыялы інвестпраекта ў Магілёўскі аблвыканкам. Будоўля ніяк не магла пачацца. У 2020 годзе таргі ўсё яшчэ ішлі. Інвестар пагадзіўся на тарыф у 17 цэнтаў за кВт·г і заявіў, што прапанова канчатковая і не падлягае абмеркаванню, гэта вынікае з ліста інвестара на імя тагачаснага віцэ-прэм'ера Ігара Ляшэнкі. У выпадку яго непрыняцця кампанія абяцала звярнуцца ў арбітражны суд.

На адной з нарадаў чыноўнікі згадвалі, што ў еўрапейцаў «высокая ступень чакання што да захавання стабільнасці іх правоў». У выніку ў верасні 2020 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў непублічнае распараджэнне «Пра тарыфы на электрычную энергію», якое замацавала ўзгодненыя ўмовы.

За 20 гадоў на такіх умовах Беларусь мусіла выдаткаваць на куплю энергіі станцыі 323,8 мільёна даляраў. Але скасаванне гэтай дамовы магла аказацца яшчэ даражэйшым з улікам магчымай судовай цяжбы. Чыноўнікі з Мінэканомікі прыводзілі лічбы: калі справу будзе разглядаць міжнародны суд, то толькі выдаткі на сам працэс могуць скласці ад двух да дзесяці мільёнаў даляраў. Калі ж інвестар запатрабуе вярнуць страты і кампенсаваць страчаную выгаду, то сума патрабаванняў можа перавысіць 500 мільёнаў даляраў.

Яшчэ два гады станцыю не ўдавалася запусціць праз мноства бюракратычных пытанняў. У выніку яе ўсё ж падключылі да агульнай электрасеткі, у лютым 2022 года яна стартавала. Але прапрацавала ўсяго нічога.

Солнечная электростанция на загрязненных территориях в Чериковском районе. Фото: e-auction.by
Сонечная электрастанцыя на забруджаных тэрыторыях у Чэрыкаўскім раёне, сакавік 2022 года. Фота: e-auction.by

Бізнес аказаўся «недружалюбным»

24 лютага 2022 года пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расіі на тэрыторыю Украіны. Потым была чарада санкцый і спробаў Беларусі на іх адказаць. Увесну 2022 года ва ўрадзе заклапаціліся: а чаму прыватныя кампаніі з «недружалюбных» дзяржаваў здымаюць вяршкі са схемы з зялёнай энергіяй?

У закрытым дакладзе Лукашэнкі чыноўнікі пералічылі ўсе гэтыя бізнесы — прадстаўнікі «недружалюбных» дзяржаваў стаялі за 18 юрасобамі. За студзень-люты 2022 года яны зарабілі 2,5 млн даляраў, а за ўвесь 2021 год — 15,1 мільёна. Сонечная станцыя «Солар Лэнд» тады зарабляла больш за ўсіх.

Ужо 7 траўня таго ж года сонечную станцыю ў Чэрыкаўскім раёне адключылі ад сеткі. Афіцыйная прычына — недастатковая якасць электраэнергіі.

А 25 траўня 2022-га дэпутаты ў экспрэс-рэжыме прынялі закон, які адмяніў агульныя павышаныя тарыфы для зялёнай электрычнасці. Знік пункт пра гарантыю таго, што дзяржава будзе купляць дарагую энергію ў прыватнікаў па высокіх тарыфах. У жніўні Лукашэнка спецыяльным указам для службовага карыстання ануляваў індывідуальныя ўмовы для станцыі ў Чэрыкаўскім раёне.

Станцыя нелегальная (але ніхто не вінаваты)

І гэта аказаліся яшчэ не ўсе злыбеды амбіцыйнага праекта. У канцы чэрвеня Чэрыкаўскі раённы савет дэпутатаў на пазачарговай сесіі адмяніў папярэдняе рашэнне мясцовых уладаў па рэгістрацыі электрастанцыі. Раптам высветлілася, што паводле закона лініі электраперадачы і падстанцыі мусяць знаходзіцца ў «выключнай уласнасці дзяржавы».

Пачаліся суды. Адзін працэс пачала пракуратура, якая патрабавала прызнаць несапраўднай угоду паміж «Солар Лэнд» і «Магілёўэнерга». У выніку ўгоду пра куплю дарагой электрычнасці паміж дзяржавай і кампаніяй скасавалі. «Солар Лэнд» абавязалі вярнуць заробленыя 15,7 мільёна рублёў.

Спрабаваў судзіцца і «Солар Лэнд»: патрабаваў адмяніць рашэнне дэпутатаў, якое, па сутнасці, разбурыла бізнес. Але Магілёўскі эканамічны суд адхіліў усе аргументы прыватніка. Галоўным аргументам супраць стала тое, што лініі электраперадачы і падстанцыі напружаннем 110 кВ і больш у прынцыпе не могуць знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, незалежна ад таго, хто і за чые грошы іх пабудаваў.

«Валоданне суб’ектам гаспадарання прыватнай формы ўласнасці лініяй электраперадачы, якая забяспечвае бесперабойнае электразабяспечанне ўсходняй часткі Магілёўскай вобласці на ўчастку паміж ПС „Крычаў-330“ і ПС „Вепрын“ парушае энергетычную бяспеку Рэспублікі Беларусь», — адзначыў суд у пастанове.

Пры гэтым у суда не ўзнікла пытанняў да «Магілёўэнерга», якое яшчэ ў 2015 годзе давала інструкцыі, як менавіта далучаць новую сонечную станцыю да агульнай сеткі, а пасля купляла электрычнасць у «нелегалаў». Не згадвалі ў судзе і ўрада, які некалькі гадоў сачыў за ходам праекта. Не згадалі і Лукашэнку, які ў 2020 годзе асабістым распараджэннем узгадняў адабранне земляў ляснога фонду для будоўлі прыватнай станцыі.

Чыноўнікі атрымалі новую праблему

У выніку «Солар Лэнд» застаўся з даўгамі — 15,7 мільёна рублёў «Магілёўэнерга», яшчэ 2,9 мільёна — кампаніі-праектавальніку. У лістападзе 2023-га кампанія падала на ліквідацыю. У студзені 2024 года велізарную сонечную станцыю перадалі ва ўласнасць дзяржавы, а ў сакавіку выставілі на аўкцыён, ацаніўшы ў 79,751 млн рублёў. Праўда, яе ніхто не купіў.

А што інвестар? У жніўні 2023 года ён патрабаваў ва ўладаў Беларусі кампенсацыю, роўную поўнаму рынкаваму кошту яго інвестыцый, які ацэньваецца ў сотні мільёнаў даляраў. Ураду Беларусі прапаноўвалася вырашыць пытанне мірна, у адваротным выпадку бізнесовец збіраўся звярнуцца ў арбітраж ICSID — Міжнародны цэнтр па ўрэгуляванні інвестыцыйных спрэчак, ён уваходзіць у групу арганізацый Сусветнага банка.

Адразу пасля гэтай навіны чыноўнікі спрабавалі вырашыць, якое ведамства будзе з гэтым разбірацца. Мінэканомікі паказвала на Магілёўскі аблвыканкам, выканкам — на міністэрства. Іншыя ведамствы таксама не лічылі гэта сваім клопатам. У выніку праблемнае пытанне «павесілі» на Міністэрства эканомікі.

У лістападзе 2023-га беларускія ўлады прызначалі сазвон з брытанцам і, відавочна, спрабавалі дамовіцца. Але не атрымалася: у сакавіку 2024 года з’явілася інфармацыя пра тое, што ICSID зарэгістраваў заяву пра пачатак арбітражнага разбіральніцтва. Цяпер справа знаходзіцца ў стадыі разгляду. За паўтара года паспелі прызначыць арбітраў, пазоўнік і адказчык прадставілі свае мемарандумы, але рашэнне яшчэ не вынесенае.

Колькі каштуе судзіцца на найвышэйшым узроўні?

Дарэчы, плаціць за паслугі юрыстаў беларускі бок збіраўся «за кошт вызваленых сродкаў» «Магілёўэнерга», якія ім удалося зэканоміць у выніку гэтай гісторыі.

Праўда, ці хопіць іх, каб кампенсаваць усе выдаткі, — вялікае пытанне. Мяркуючы з карткі справы на сайце ICSID, інтарэсы Беларусі ў міжнародным судзе прадстаўляюць дзве юрыдычныя кампаніі — Arzinger з Мінска, а таксама BakerHostetler з офісам у Вашынгтоне.

У адной з унутраных даведак урада гаворыцца, што памер узнагароды юрыстам можа дасягнуць чатырох мільёнаў даляраў (а ў выпадку непрадбачаных абставінаў — яшчэ больш). Да таго ж за першую сесію трыбунала Беларусі трэба было зрабіць унёсак на суму 200 тысяч даляраў ЗША. Калі справа зацягнецца — сумы будуць расці. Калі суд абавяжа Беларусь кампенсаваць інвестару выдаткі і страчаную выгаду — гаворка будзе ўжо пра сотні мільёнаў долараў.

Чытайце таксама