Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларус купіў жонцы месца ля ілюмінатара ў самалёце «Белавіі», а яе ўсё роўна пасадзілі «на праход». Каментар авіякампаніі
  2. «Нават дзяцей тузаюць». Сілавікі «трасуць» сям'ю беларуса праз лайк, пастаўлены дзесяць гадоў таму
  3. Знайшоўся беларус, які за год зарабіў «істотна больш» за 10 млн рублёў. Дзе ён узяў такую суму
  4. Прадстаўніца афіцыйнай дэлегацыі Беларусі ў ААН вырвала з рук былой зняволенай фатаграфіі беларускіх палітвязняў
  5. Па пасведчаннях кіроўцы збіраюцца ўвесці змяненні
  6. Крамы папярэджваюць пра хуткае знікненне з продажу заходняга піва — што адбываецца
  7. Сын важнага беларускага чыноўніка стаў злодзеем у законе: катаваў ахвяр прасам і кантраляваў рускую мафію ў ЗША. Вось яго гісторыя
  8. «Я ў шоку». У Threads расказалі пра варыянт падпрацоўкі: адны здзіўляюцца расцэнкам, а іншыя — таму, што за гэта наогул плацяць
  9. У беларусаў спыталі, якога заробку хапіла б для камфортнага жыцця. Якімі былі адказы і якая рэальнасць (разбежка прыстойная)
  10. Беларуска, якая з'ехала, публікавала ў YouTube лекцыі пра Другую сусветную вайну. На яе завялі справу за рэабілітацыю нацызму
  11. Лукашэнка: Кіраўнік Мінпрыроды Беларусі трапіўся на хабары і знаходзіцца ў СІЗА
  12. У беларусаў усё часцей знаходзяць рак. Даведаліся з непублічнага дакладу, дзе хварэюць найцяжэй
  13. Пропагандисты снова недовольны некоторыми беларусами. Предательство и «шваль» им видятся в жителях целого столичного микрорайона
  14. «Обнаглели!» Беларуска перестала ходить в «Евроопт» — и вот почему
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.